Хіба кожны з вас размінаў мозг, бавячыся крыжаванкай ці спрабуючы «узяць пытанні» са «Што? Дзе? Калі?». Хтосьці захапляецца Мухіным і Друзем, лежачы на канапе, а нехта сам нават зарабляе інтэлектуальнымі гульнямі. Вы ў «Прываце» з Валярынай Куставай, а тэма праграмы – «Гульні розуму: дзеля забавы ці заробку?».
Госць у студыі – знаўца, уладальнік «Малой крыштальнай савы» Сяргей Дубялевіч.
Колькі зарабляюць «знатакі»? Ці ёсць методыкі, якія навучаць быць разумным? Што важней для знаўцам – кемлівасць, логіка ці веды?Ці выгадны на сёння бізнес – арганізацыя модных інтэлектуальна-забаўляльных гульняў – квізаў? І хто іх наведвае? Гэта прафанацыя інтэлектуальнасці ці гульні розуму для масаў?
Знаўца сёння – гэта нецалаваны батанік у расцягнутым швэдры ці модны красамоўны разумнік, што мае ўласных прыхільніц?
Якія патрабаванні выстаўляюцца да гульцоў інтэлектуальных гульняў на ТБ? І ці сапраўды «знаўцы» – гэта «вяршкі» інтэлектуальнай эліты ці проста найбольш амбітныя з іх маладыя людзі?
З якога ўзросту варта і можна займацца інтэлектуальнымі гульнямі? Што гэта дае? Ці дапамагае альбо замінае ў камунікацыяй з супрацьлеглым полам? У якіх іншых прафесіяй перадусім рэалізуюцца «знаўцы»? А таксама прыватныя і фінансавыя таямніцы гульцоў – у поўным выданні!
А як часта каля тэлевізара вы адказваеце на пытанні ў «Што? Дзе? Калі?»? Вашы веды і інтэлект адпавядаюць вашаму ўзроўню жыцця, дабрабыту? Дзяліцеся з «Прыватам», бо «Прыват» – гэта, у прыватнасці, і пра вас.