Goodbye, Вялікая Брытанія


«Сёння гаворка не пра Кэмэранa. Ён і Брытанія ведаюць, што рабіць пасля таго, што ўжо зроблена. Сёння гаворка пра нас, пра нашую еднасць і пра рыхтаванне да пераходнага перыяду», – кажа Грыбаўскайце.

Хоць учора Доналд Туск адзначыў, што варта пачакаць, пакуль у Брытаніі «асядзе пыл» пасля рэферэндуму, шмат хто з палітыкаў лІчыць, што і зацягваць нельга. Прэмʼер-міністр Бельгіі адзначыў, што Еўропа «не можа сабе дазволіць доўгага палітычнага крызісу». Яму туруюць іншыя гульцы еўрапейскай арэны. Прэм’ер-міністр Люксембургу Ксавіе Бэтэль адзначыў, што выхад з Еўразвязу – «гэта не статус у «Фэйсбуку», дзе можна напісаць «Усё складана». Трэба вырашаць – ці шлюб, ці развод».Паўторнага шлюбу з Еўропай хацела б значная частка грамадзянаў Брытаніі – учора прайшоў першы, часткова стыхійны мітынг супраць «Брэкзіту». На ім сабраліся 9 тысячаў чалавек. А больш як 4 мільёны падпісалі петыцыю за правядзенне паўторнага рэферэндуму адносна «Брэкзіту». Аднак міністр працы Вялікай Брытаніі Стывэн Крэб, якога называюць імаверным пераемнікам Дэйвіда Кэмэрана, не падтрымлівае такой ідэі.

«Па-першае, давайце глядзець у твар фактам. На рэферэндуме выйшаў ясны вынік, што Абʼяднанае Каралеўства мае выйсці з Еўразвязу. Кроку назад быць не можа, урад мае ясныя інструкцыі. Другога рэферэндуму не будзе», – сказаў Крэб.

Тым часам за рашэнне брытанцаў ужо расплачваецца сусветная эканоміка. Паводле агенцтва «Bloomberg», «Брэкзіт» каштаваў фондавым рынкам рэкордную суму – тры трыльёны долараў. Еўрапейскія банкі таксама рыхтуюцца да зменаў.«Рынкі спекулююць на часе, бо ў кароткай перспектыве Брытанія не пачне юрыдычнага працэсу выхаду з Еўразвязу. І хоць палітыкі ў Бруселі са смелым выглядам кажуць, каб Брытанія выходзіла, гэта толькі словы», – кажа Робэрт Гальфэр, кіраўнік дэпартаменту рынкавага аналізу банку «Baader».

«Гэта толькі словы»

«Таемна яны шукаюць рашэння, як Брытанія можа застацца ў Еўразвязе, пакінуўшы яго», – кажа эксперт.Тым не менш, Доналд Туск папярэджвае, што ўнутранага еўрапейскага рынку a’la carte не будзе. А гэта акурат тое, чаго дамагаюцца шмат якія брытанскія палітыкі, што прагнуць абмежаваць прыток мігрантаў, пры гэтым захаваўшы гандлёвыя сувязі.Марына Вашкевіч