Гарачы каментар Гомельскія відэблогеры: БТ лічыць нас «жэстачайшай апазіцыяй»


У Сеціве набірае папулярнасць відэапраект “Ротарная жатка”. Ягоныя аўтары і заснавальнікі  – трое гомельцаў з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй ды неабмежаваным пачуццём гумару.

Менавіта смехам хлопцы пастанавілі змагацца з афіцыйнай прапагандай і страхам, які гэтая прапаганда шырыць па краіне. Адным словам – несур’ёзна пра сур’ёзнае! У „Гарачым каментары” – аўтары відэапраекту Дзмітрый Сабураў, Віктар Рубцоў ды Арцём Шапараў з Гомлю.

„Варта паказваць у смежным ракурсе тыя ж самыя суды, прысуды, бо глядзець з такога дэпрэсіўнага пункту гледзішча ўжо проста цяжка – выслухіваць гэтыя прысуды ад чалавека ў мантыі, якога ўсе лічаць суддзёй. На самой справе гэта проста клоўн, і яму трэба паказаць, што ён клоўн”, – заявіў Віктар Рубцоў.

Таксама ён дадаў, што, паводле версіі БТ, аўтары „Ротарнай жаткі” – „жэстачайшая апазіцыя”.

Больш – у відэа вышэй.

Глядзіце таксама:

Каментары