Гомельскія актывісты скардзяцца на ўмовы ўтрымання ў ізалятары і дзеянні міліцыі


Гомельскія актывісты Уладзімір Няпомняшчых, Віктар Рубцоў і Барыс Анікееў склалі скаргу на дзеянні міліцыі. Яны паскардзіліся на дзеянні супрацоўнікаў гомельскага ІЧУ і Чыгуначнага РАУС Гомлю. Актывісты адбывалі 5 содняў арышт за акцыю салідарнасці з журналісткай Ларысай Шчыраковай.

«Я правёў 5 дзён у ІЧУ. Нешта палепшылася, добрыя матрацы і падушкі, але я адзначыў недахопы: ёсць кран, але няма гарачай вады ў камерах, халодная гарбата, не даюць паперу, каб напісаць скаргу, а таксама за 5 содняў мяне не азнаёмілі з умовамі ўтрымання», – кажа актывіст.

«Мы ўсё роўна будзем падтрымліваць журналістаў. Але галоўнае, што мы нічога не парушылі», – кажа Няпомняшчых.

Цалкам размову з Уладзімірам Няпомняшчых глядзіце ў «Гарачым каментары»