Гарачы каментар Гомельскі змагар з дэкрэтам аб «дармаедстве»: Наступная акцыя будзе больш патрыятычная


Наўздагон «лістам шчасця» пайшлі «павесткі шчасця». У Гомлі міліцыянты пачалі запрашаць у пастарунак удзельнікаў нядаўняга Маршу недармаедаў, які прайшоў у горадзе над Сожам.

Штопраўда, запрашэнні маюць характар нефармальны: людзям папросту тэлефануюць і прапаноўваюць прыйсці. Такое запрашэнне нядаўна атрымаў і прадстаўнік Абʼяднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Кацора. «Я не пайду пакуль не будзе пісьмовай позвы», – кажа гомельскі актывіст.

Паводле Кацоры, мясцовыя ўлады спужаліся і ціснуць на арганізатараў пратэсту.

Акцыя пратэсту супраць Дэкрэту № 3 у Гомлі 19 лютага сталася самай масавай з шэрагу аналагічных маршаў у іншых гарадах па ўсёй краіне і прынамсі не саступіла па колькасці ўдзельнікаў пратэсту ў Менску, які адбыўся двума днямі раней.

«Аляксандр Лукашэнка хоча паказаць, што ў Беларусі можа быць другая Украіна», – мяркуе Уладзімір Кацора.

Больш у відэаматэрыяле!

Каментары