Гарачы каментар Гомельскі актывіст: Калі нас ізалююць, то могуць зʼявіцца расейскія правакатары


Адзін за другім да акцыяў недармаедаў далучаюцца розныя гарады. Напярэдадні каля 7000 пратэстоўцаў выказалі сваё незадаволенне ў Віцебску, Берасці, Баранавічах ды Бабруйску.

Яшчэ тыдзень таму праваахоўнікі ніяк не рэагавалі. Але хіба пасля роздумаў пачаліся і затрыманні, і запужванні, і выклікі на размовы.

26 лютага ў Віцебску затрымалі для высвятлення абставінаў удзелу ў акцыі прынамсі 5 асобаў.

У Менску выклікаюць у міліцыю лідараў Беларускае хрысціянскае дэмакратыі Паўла Севярынца ды Віталя Рымашэўскага.

Былі тэлефанаванні з запрашэннямі, а таксама і позвы ў міліцыю і ў Гомлі. А на мапе абураных беларусаў новыя гарады рыхтуюцца да чарговых акцыяў.

«Улада напярэдадні акцыі 25 сакавіка хоча ізаляваць найбольш актыўных. Але ўлада не разумее, што мы бралі ўдзел у гэтай акцыі і накіроўваючы людзей у правільным кірунку, каб не было беспарадкаў. Калі нас ізалююць, то невядома чым гэта скончыцца і хто гэтымі акцыямі будзе кіраваць. Могуць зʼявіцца правакатары з расейскіх ухілам і яшчэ невядома хто», – разважае ў эфіры праграмы «Гарачы каментар» удзельнік «Маршу абураных беларусаў», гамяльчук Уладзімір Няпомняшчых.

Паводле гомельскіх праваахоўнікаў, Уладзімір Няпомняшчых зʼяўляецца арганізатарам несанкцыянаванай акцыі.

«Галоўны арганізатар і рэвалюцыянер краіны – Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка», – мяркуе актывіст.

Хто хоча «разарваць» Лукашэнку?

Больш у відэаматэрыяле!

Усе артыкулы на тэму дэкрэту № 3

Каментары