Гомель расейскі, учора і сёння


Горад Расея захапіла ў 1772 г. і перадала ў прыватную ўласнасць расейскаму генералу. Новыя гаспадары збудавалі палац і перапланавалі места, а пад канец ХІХ ст., пасля пабудовы чыгункі, Гомель пачаў хутка разрастацца, і сёння гэта другі з велічыні горад Беларусі.

Што засталося ў Гомлі пасля расейскага панавання? Якое месца ў сённяшнім беларускім горадзе займае расейская спадчына? Ці не зашмат яе?