Гомель – горад не для пешаходаў


Гарадская мабільнасць супраць аўтамабілізацыі гораду

У Гомлі хуткімі тэмпамі развіваецца аўтамабільная інфраструктура і ствараюцца добрыя ўмовы для пераезду па горадзе на ўласнай машыне. Але ўлады часта забываюць пра патрэбы пешаходаў, раварыстаў і карыстальнікаў грамадскага транспарту. З якімі праблемамі сутыкаецца кожны дзень гэтыя гомельцы, глядзіце ў нашым рэпартажы.

Дыгеры – даследнікі падземных камунікацыяў

Бамбасховішчы, падвалы дамоў, падземныя рэкі – гэта пошук адрэналіну і прыгодаў для энтузіястаў. Дыгеры – даследнікі падземных камунікацыяў, гэта па-сапраўднаму незвычайнае хобі сучаснай моладзі.

Як перапець сусветныя гіты на кларнеце?

Павел Фярэнец, 25-гадовы хлопец з Берасця, перайграў на кларнеце вядомыя ва ўсім свеце гіты. З дапамогаю музычнага інструменту ён выконвае песні Coldplay, «Lilly Wood» і «Океану Эльзи». А яшчэ грае і спявае ў музычным гурце «The Fraiz».Такім чынам ён не толькі самарэалізуецца і атрымоўвае асалоду, але і ўдзельнічае разам з камандай у шматлікіх дабрачынных марафонах. Пра тое, як перапець сусветная вядомыя гіты на кларнеце, а таксама як музыку пераўтварыць у справу жыцця, глядзім у наступным сюжэце.

Музычная школа, у якой навучаюць граць рок

Што рабіць, калі хочаш граць, а навокал цябе няма нікога больш, з кім можаш ствараць ды набірацца досведу? З думкаю пра такіх людзей герой нашага наступнага рэпартажу заснаваў рок-школу, у якой любы ахвотны можа навучыцца граць на гітары або барабанах ды спяваць.