Кожны з нас Голас менскага транспарту памёр 4 гады таму. Пра гэта ніхто не ведаў


Новае выданне ток-шоу «Кожны з нас» грунтуецца на шчымлівай гісторыі нашага раўнадушша.

Шмат хто чуў знакаміты голас менскіх аўтобусаў і тралейбусаў: «Асцярожна, дзверы зачыняюцца! Наступны прыпынак…». Аказваецца, дыктар Эдуард Данчанка, які запісаў гэтыя словы, памёр больш за чатыры гады таму. І пра гэта ніхто не ведаў. У студыі сабраліся людзі, якія працавалі разам з Эдуардам Данчанкам.

Яшчэ адзін легендарны голас – Уладзімір Баклейчаў, які агучыў менскі метрапалітэн. У праграме ў тым ліку абмяркоўваецца эпізод з кар’еры дыктара, калі ён агучыў прапагандысцкі фільм Юрыя Азаронка.

Хто хаваецца за галасамі беларускіх вакзалаў, банкаматаў? Як жывуць людзі, якія запісваюць беларускую рэкламу? І ўрэшце, проста ў студыі мы паказваем працэс агучвання замежных фільмаў.

Сярод экспертаў у нашай студыі сабраліся былыя зоркі дзяржаўнага беларускага тэлебачання, калі яно яшчэ было беларускім. Хочаце даведацца, чаму легендарных герояў «Калыханкі» Цімошку і Бусліка выкінулі на сметніцу? Глядзіце ток-шоу «Кожны з нас».

Глядзі таксама
Каментары