Гарачы каментар Гойшык з Карабаху: Людзі настроеныя песімістычна


Журналіст Аляксандр Гойшык, які знаходзіцца цяпер Паўднёвым Каўказе, распавёў у «Гарачым каментары» пра тое, хто едзе цяпер едзе ў Карабах і як армяне глядзяць на будучыню канфлікту.У Сцепанакерце вайны не адчуваецца. Мноства людзей у вайсковай форме, але мірнае жыццё ідзе сваёй хадой. Людзі шпацыруюць з дзецьмі па вуліцах.Апроч непасрэдна армянаў з Арменіі сюды прыехалі прадстаўнікі дыяспары – з Расеі, з Лівану, са Злучаных Штатаў. Яны не хочуць вайны, але чакаюць яе. І яны гатовыя стаяць да канца.Жыхары Карабаху ды армяне, што сюды прыехалі, вінавацяць у канфлікце Азербайджан і Турцыю, якая «хоча распаліць фронт супраць Расеі».Веры ў замірэнне я не пабачыў сярод маіх суразмоўцаў. Людзі настроеныя вельмі песімістычна ў гэтым плане.Размаўляла Вольга Сауле, фота: Ануш БабаджанянПоўная размова з Аляксандрам Гойшыкам – у відэа.

Каментары