Belsat Music Live «Gods Tower». Жывы сэт легенды беларускага мэталу


У студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» выступіць найлепшы мэтал-гурт краіны – «Gods Tower».

У размове з вядоўцаю Міраю Шульц музыкі згадаюць пра самыя яскравыя моманты са сваёй амаль 30-гадовай гісторыі, а лідар каманды Лэслі Найф распавядзе пра свае прэзідэнцкія амбіцыі, «Партыю касмічных піратаў» ды любоў да Паліны Рэспублікі і Дэвіда Лінча. У жывым сэце прагучаць галоўныя гіты каманды як з 1990-ых, гэтак і з цяперашняга перыяду творчасці.

Песні, якія прагучаць у праграме:

  • «Seven Rains of Fire»
  • «Liar»
  • «Fire»
  • «Rising Arrows»

(словы Lesley Knife, музыка «Gods Tower»)

Глядзі таксама
Каментары