Гнуткія дысплэі – ужо хутка?


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGSWtvOVc5OTZ3SWslMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]

Навукова-даследчы Цэнтр інавацыйных працэсаў, размешчаны ў Вялікай Брытаніі, дамогся сурʼёзнага прарыву ў сферы гнуткіх дысплэяў, прадэманстраваўшы прататып OLED-панэлі з вельмі ўражвальнаю здольнасцю да выгінання.

Тэхналогіі, распрацаваныя навукоўцамі, дазваляюць ствараць гнуткае пакрыццё абалонавага тыпу таўшчынёю менш за 50 нанаметраў. Прычым ствараецца ўзор новага тыпу зусім не ўручную: у арганізацыі маецца аўтаматызаваная зборачная лінія, здольная апрацоўваць да 10 падкладак адначасова ў цалкам аўтаномным рэжыме.

Максімальная плошча OLED-панэляў пакуль складае 250 квадратных сантыметраў, але гэта ўжо робіць іх аднымі з самых вялікіх на свеце. Акрамя таго, новае абсталяванне можа быць выкарыстанае не толькі ў вытворчасці светлавых панэляў, але і для вырабу сонечных батарэяў на базе арганічных злучэнняў. Ці можна, грунтуючыся на гэтай тэхналогіі, ствараць паўнавартасныя дысплэі, пакуль не ўдакладняецца.

КС, belsat.eu