Гарачы каментар Глеб Лабадзенка: Мы – нашчадкі горшых. Найлепшых забілі ў гады сталінскіх рэпрэсіяў


Пабачыў свет праект парталу TuzinFM «(Не)расстраляная паэзія», героямі якога сталі 12 беларускіх пісьменнікаў, расстраляных у 1937-м годзе. Канцэртная прэзентацыя праекту пройдзе 29 кастрычніка ў менскім клубе «Брюгге».

Журналіст і грамадскі дзеяч Глеб Лабадзенка лічыць, што беларусы мусяць памятаць тых, хто стаў ахвярай сталінскіх рэпрэсіяў.

«Наш генафонд быў настолькі выбіты падчас сталінскіх рэпрэсіяў, што гэты ўзровень мы не аднавілі дагэтуль. Цяжка прызнавацца, што мы нашчадкі горшых. Найлепшых забілі ў гады сталінскіх рэпрэсіяў», – кажа журналіст Глеб Лабадзенка.

Лабадзенка нагадвае, што за час сталінскіх рэпрэсіяў 90% Саюзу беларускіх пісьменнікаў было знішчана – каля 500 чалавек.

«Шкода была нанесеная непапраўная. Нам нават цяжка ўявіць сябе, якой была б наша літаратура, калі б не гэтыя рэпрэсіі», – кажа госць «Гарачага каментара».

Цалкам размова – у відэа вышэй.

Каментары