Вытворца Vespa выпусціць робата-насільшчыка




Праўда, торбу свайго гаспадара ён будзе не несці, а везці.

Італьянская кампанія Piaggio, вытворца легендарнага скутэра Vespa, выпусціла робата Gita, які ўяўляе сабой невысокую прыладу (вышынёй усяго 66 см), у верхняй частцы якой знаходзяцца дзверцы з кодавым замкам – яны адчыняюць адмысловы адсек для рэчаў. Па сутнасці, Gita – мабільны багажнік, які здольны перавозіць грузы вагою да 18 кг, пастаянна рухаючыся за ўладальнікам – незалежна ад таго, ідзе ён, бяжыць, едзе на роліках або роварам. Gita развівае хуткасць да 35 км/г.

Убудаваная батарэя забяспечвае да васьмі гадзінаў працы Пры руху з хуткасцю да 5 км/г убудаванай батарэі хопіць да васьмі гадзінаў працы. Каб Gita не згубілася, яе ўладальнік павінны будзе апрануць пад адзенне адмысловы пояс з датчыкамі – робат будзе арыентавацца на іх з дапамогай сваіх чатырох стэрэакамераў.

Сёлета робат пройдзе пілотныя выпрабаванні, а калі ён зʼявіцца на рынку – пакуль не вядома

Кірыл Смяглікаў

Таксама ў выданні:

  • Робат на колах ад Boston Dynamics
  • Разумнае люстэрка Dirror