Мова Нанова Гісторыя піва «Аліварыя» пачалася з жанчыны, а назва – звязаная з Бібліяй


Колькі гатункаў піва вырабляецца ў Беларусі? Што такое лагер і эль? Якія традыцыі піваварэння ў нашай краіне? Дзе знаходзіцца найстарэйшы беларускі бровар і хто яго заснаваў? Адкуль пайшла назва «Аліварыя»? Пра гэта і шмат пра што іншае вядоўцы Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка пагавораць з гасцьмі перадачы «Мова нанова» – піўным экспертам, рэдактарам сайта pivo.by Вячаславам Радзівонавым і менеджаркай па камунікацыях заводу «Аліварыя» Алай Ляцягай.

Бровар = піваварня, піўны завод

Броварства = піваварэнне

Хмельнік = плантацыя хмелю

Напой = напітак

Каштавацьрус. пробовать

Спажывацьрус. употреблять

Прыгатаванне, вытворчасць (рус. производство):

Памол соладу, млын (рус. мельница) для памолу

Затор, заціранне соладу

Варка сусла (кіпячэнне сусла); сусласладкаваты навар на муцэ і соладзе

Ахмяленне, сухое ахмяленне

Браджэнне (ферментацыя)

Фільтрацыя, пастэрызацыя

Выспяванне (паспяванне)

Вытрымка (вытрымка ў бондзе рус. выдержка в бочке)

Склад піва, складнікі (інгрэдыенты):

Вада

Солад (ячменны, пшанічны, жытнёвы; светлы, карамельны, палены, вэнджаны) – прадукт, які атрымліваецца пры прарошчванні насення

Хмель (грануляваны хмель, хмелепрадукты)

Дрожджы

Дадаткі (рус. добавки): травы, ягады, спецыі, канцэнтраты

Тара, аздабленне (рус. оформление):

Куфаль (келіх)рус. пивна кружка

Пляшка = бутэлька; ПЭТ-бутэлька = пластыкавая бутэлька

Кег (металічная ёмістасць) для разліўнога піва

Корак = пробка, кроненкорак, бугельны корак, корак з мюзле

Этыкетка (цэтлік), контрэтыкетка, кальярэтка

Характарыстыкі:

Моцнасць (утрыманне алкаголю) – рус. крепость

Шчыльнасцьрус. плотность

Гарчэча (горыч)

Дэгустацыя:

Колеррус. цвет

Пена

Водар (пах, арамат)

Смакрус. вкус

Прысмакрус. привкус

Посмак (паслясмак)рус. послевкусие

Класіфікацыя:

Тып піва: лагер і эль

Стыль піва: пілснер, стаўт, портэр, кёльш, бок, ламбік, гёз і інш.

Гатунакрус. сорт

Прыказкі і прымаўкі пра піва

Чорт чарта пазнаў ды на піва пазваў.

На грош піва, на ўсё сяло дзіва.

Адным возам па піва едуць.

Па восені і ў кошкі ляпёшкі і ў вераб’я піва

Маладое піва яшчэ шуміць.[/vc_column_text][/vc_column][/vc_row]

Каментары