Гісторыя адчаю: жанчына з дзіцём-інвалідам прадае нырку, каб выжыць


«Людзі, прашу ў вас дапамогі! Не, не матэрыяльнай… Я прашу, можа хто падкажа, дзе можна прадаць нырку», – напісала ў сацсетках 47-гадовая Алена Куколь.

На грошы ад продажы ныркі Алена плануе памяняць праводку і падлогу ў хаце – каб адчапіліся органы апекі. 25 год яна выхоўвае сына-інваліда ў цяжкіх жыццёвых умовах. Муж сышоў, сказаўшы, што знойдзе маладую, якая здаровых народзіць. Пасля гэтага працаваць часу не было: жанчына жыве на дапамогу па догляду за дзіцём.

Мясцовыя чыноўнікі патрабуюць, каб Алена палепшыла свае жыллёвыя ўмовы за свае грошы, інакш дадуць штраф і пазбавяць бацькоўскіх правоў. Адчай давёў Алену да цяжкога рашэння – прадаць нырку.

Як дапамагчы Алене, разважаюць эксперты ў студыі «Людскія справы»: палітык і псіхолаг Таццяна Караткевіч і пенсіянерка Галіна Ігнатовіч, якая сама вясною ад адчаю залезла на будаўнічы кран і абяцала скочыць, калі ўлады яе не выслухаюць. Усё гэта – у поўным выданні праграмы:

Пасля візіту каманды «Людскія справы» сітуацыя Алены пачала паляпшацца. Сачыце за намі ў Facebook ды Instagram са слоганам «Для нас няма чужых праблемаў». Чакаем вашых каментароў!

Праграму «Людскія справы» глядзіце кожны чацвер а 18:55 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), а таксама онлайн на нашай старонцы.