Гісторык: Праз перамоганоссе губляецца памяць пра герояў


Сапраўдных удзельнікаў баявых дзеянняў у часе Другой усясветнай вайны засталося зусім няшмат, у Беларусі – гэта каля чатырох тысяч чалавек. Тых, хто на ўласныя вочы бачыў сапраўднае аблічча вайны – без ідэалагічнага прыхарошвання ды перакручвання. Праўду пра тую страшэнную вайну зафіксавалі і гісторыкі – і праз успаміны яе непасрэдных удзельнікаў, і праз канкрэтныя гістарычныя факты. Вось толькі ці пра тую праўду вядзецца ў часе афіцыёзных і прапагандысцкіх мерапрыемствах?

Гісторык Ігар Мельнікаў мяркуе, што пасля падзеяў ва Украіне, тэму вялікай перамогі спалітызавала Расея.

«У гэтых палітычных гульнях губляецца гісторыя. Робіцца акцэнт на імперскасці. А ў перамозе губляецца кантэкст страт трагедыі. Гэткае «перамоганосіе» адбываецца ў здзіўляючым кантэксце, губляецца памяць пра звычайных людзей».

Больш глядзіце ў «Гарачым каментары»