Кожны з нас Абвінавачаны ў гвалце алімпійскі чэмпіён Шчэрба ў ток-шоу «Белсату»: у мяне шчаслівая сям’я


Ток-шоу «Кожны з нас», прысвечанае алімпійскім чэмпіёнам

Алімпійскі чэмпіён Віталь Шчэрба, абвінавачаны ў згвалтаванні гімнасткаю Таццянай Гуцу, распавёў «Белсату» пра сваё жыццё ў ЗША.

Віталь Шчэрба жыве ў ЗША з другой жонкай і трыма дзецьмі. З першай ён развёўся, пакінуўшы ёй $ 1 млн – палову таго, што паспеў зарабіць на той момант.

У Лас-Вегасе алімпійскі чэмпіён мае бізнес. Ён спраектаваў і пабудаваў уласную залу, дзе платна займаецца каля 500 чалавек. Зарабіць першы капітал у ЗША яму дапамагла сусветная вядомасць пасля алімпіяды 1992 году ў Барсэлоне, дзе ён заваяваў адразу 6 залатых медалёў. «Людзі нават у твар ведалі, таму што б я ні рабіў, куды б я ні ездзіў, імя дапамагала вельмі», – распавядае ён на «Белсаце»:

Выданне ток-шоу «Кожны з нас» прысвечанае лёсу легендарных беларускіх спартоўцаў, якія некалі праславілі нашую краіну на ўвесь свет. Мы распавядаем пра сумныя ды пазітыўныя гісторыі. Сярод іншых герояў – алімпійскія чэмпіёны Макараў, Арамнаў, Мядзведзь, Гуркоў, Бялова.

Алімпійскі чэмпіён Андрэй Арамнаў прызнаецца, што яго пакаралі двума гадамі «хатняй хіміі» за паўторнае кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане.

Якія памылкі нельга дапускаць маладым атлетам, каб не апусціцца на дно? Пагаворым пра жорсткасць нашых спартовых заўзятараў, якія сёння абагаўляюць спартоўцаў, а заўтра могуць утаптаць іх у бруд, не памятаючы пра былыя заслугі.

Глядзі таксама
Каментары