«Гэта рэкет на дзяржаўным узроўні». Бізнесоўцам у Беларусі прапануюць купіць свабоду за грошы


У Беларусі плануецца прыняць дэкрэт згодна з якім, прадпрымальнікі змогуць адкупіцца ад турмы. Для гэтага бізнесоўцам трэба будзе ўнесці забеспячальны дэпазіт, пры наяўнасці якога крымінальная справа па эканамічным артыкуле супраць іх не пачынаецца наогул ці вядзецца па больш мяккай працэдуры, якая выключае меру стрымання ў выглядзе пазбаўлення волі.

Каб прадпрымальніка не пасадзілі, яму трэба ўнесці дэпазіт у «Беларусбанк» у памеры мінімум 50 тысяч рублёў.

«Пад выглядам лібералізацыі чыноўнікі прадставілі праект «аплаты сядзення прадпрымальнікаў». Па змаўчанні яны мяркуюць, што кожны прадпрымальнік злачынец і мусіць сесці ў турму. Але калі ты заплаціш 50 тыс. рублёў (каля 25 тыс. долараў), ты ў гэтую турму не сядзеш. Фактычна гэта рэкет на дзяржаўным узроўні, гэта дыскрэдытацыя нашай дзяржавы на міжнароднай арэне. Да гэткага дзікунства мала якая дзяржава даходзіла», – адзначыў госць «Гарачага каментара», кіраўнік кампаніі «Фінансавы аўтсорсінг» Юры Васкрасенскі.

Васкрасенскі спадзяецца, што Лукашэнка ўсе ж не падпіша гэты дэкрэт.

«Усіх прадпрымальнікаў назвалі патэнцыйнымі крымінальнікамі, але самае цынічнае, што злачынства гатовыя дараваць, калі ты ўнясеш грошы ў казну. Гэты абсурд», – кажа ен.

Паводле Васкрасенскага, супраць аўтараў гэтага праекту закону трэба распачаць крымінальную справу, бо яны дыскрэдытуюць Беларусь.

Больш у відэа.