Гэта была ціхая атамная вайна


26 красавіка на Чарнобыльскай АЭС былыя працаўнікі прыгадваць мінулае, цяперашнія – будучыню, калі станцыя будзе цалкам закансерваваная.Былы горад атамшчыкаў цяпер называюць прывідам. Але ён па-ранейшаму прыцягвае людзей з розных куткоў свету. З нагоды трыццатай гадавіны чарнобыльскай катастрофы Прыпяць наведалі дзясяткі ахвотных пазнаёміцца з ягонай гісторыяй. Што праўда перабываць тут можна выключна пад даглядам адмысловых гідаў. Радыяктыўны фон на тэрыторыі гораду можа пагражаць жыццю.Трыццатая гадавіна чарнобыльскай трагедыі ўзняла і тэму бяспекі былога чацвёртага энергаблоку АЭС. Адказныя за інсталяцыю саркафагу абяцаюць, што працы па забеспячэнні скончаць налета.

«Першая фаза гэта падрыхтоўка для інсталяцыі саркафагу. Другая фаза – гэта самая інсталяцыя. Трэцяя – гэта выняцце ўсяго радыяцыйнага паліва з чацвёртага блоку. Пасля ўсю гэтую тэрыторыю пераўтвораць у максімальна бяспечную», – кажа Максім Мікітас, кіраўнік будаўнічай карпарацыі, якая займаецца вырабам сарфакагу.

Сёння да ўшанавання гадавіны Чарнобылю ва Украіне далучыліся прэзідэнт Пятро Парашэнка і прэмʼер-міністр Уладзімір Гройсман. Яны ўслалі кветкі, між іншага, да мемарыяльнага кургану «Героям Чарнобыля» у Кіеве.

Глядзіце рэпартаж Яна Бабіцкага з Прыпяці, Славуціча ды Кіева, дзе сёння прайшлі памятныя мерапрыемствы.

[/vc_column_text][vc_video link=”https://youtu.be/bqrQvDfPBEA”][/vc_column][/vc_row]