Герой праграмы «Маю права» дамогся павышэння заробку сабе і калегам


Працаўніку фермы Уладзіміру Яўтуху выплацілі больш за Br 2 тыс. за звыштэрміновую працу і павысілі тарыф.

У красавіку нашая праграма распавядала пра судовыя разборы жывёлагадоўцы Уладзіміра Яўтухі з дзяржаўным прадпрыемствам «Міжэвічы». Яму за мінулы год працадаўцы не даплацілі больш за Br 2 тыс. за звыштэрміновую працу. Суд тады даў прадпрыемству «Міжэвічы» месяц на тое, каб яно цалкам разлічылася са спадаром Уладзімірам і перагледзела свае нарматывы ды падвысіла заробкі ўсім працаўнікам.

Праз месяц нашая здымачная група наведала вяскоўца. Працадаўца цалкам з ім разлічылася, а таксама падвысіла нарматывы. Новыя тарыфы складаюць цяпер 33 капейкі за гадзіну замест папярэдніх 26. Здаецца, 7 капеек – гэта нязначныя змены. Аднак спадар Яўтуха сваймі дзеяннямі дабіўся падвышэння заробкаў усім працаўнікам прадпрыемства.

Таксама ў праграме «Маю права»:

  • Не прызнанае ўладамі месца масавых расстрэлаў пад Воршаю.
  • Жыхару Талачына сацыяльныя службы адмаўляюць у статусе малалетнага вязня фашызму.
  • Мінакі – пра бюракратыю ў нашай краіне.
  • Чарговыя сотні сталічных дамоў трапляюць пад знос.

Глядзіце праграму «Маю права» цалкам: