Газ у Еўропе можа патаннець напалову


ДЖОРДЖЫ КАНТЧЭЎ, РЭПАРЦЁР «THE WALL STREET JOURNAL»:«Як прагназуюць аналітыкі, калі ў Еўропу пачне паступаць амерыканскі газ, то ён, натуральна, паўплывае на агульныя кошты. Бо гаворка ідзе пра агульную газавую прапанову. І пастаўшчыкі, згодныя на меншыя прыбыткі, такія як Расея, яны могуць сабе дазволіць гандляваць па больш нізкіх коштах, з тым каб захаваць за сабою долю рынку. І Расея можа гэта зрабіць, бо з прыходам амерыканскага газу на еўрапейскі рынак прапанова павялічыцца і кошты могуць знізіцца».

Перадусім гэта ўдар па традыцыйных пастаўшчыках вуглевадародаў у Еўропу, у тым ліку па «Газпрому», які цяпер мае 30 % газавага рынку Нямеччыны і каля паловы газавага рынку Італіі. Некалі Літва набывала газ па адным з самых вялікіх коштаў у Еўропе, але менавіта дзякуючы катарскаму звадкаванаму газу Вільня збіла для сябе кошты на вуглевадароды.Злучаныя Штаты распачалі здабычу звадкаванага газу ў Мексіканскай затоцы на пачатку года. Першая партыя на экспарт была прададзеная ў Бразілію, на чарзе – азіяцкія і еўрапейскія рынкі. Амерыканцы плануюць пастаўкі звадкаванага газу ў Вялікую Брытанію, Паўночную Ірландыю, Данію ды Іспанію. Як кажуць назіральнікі, кошты будуць змяняцца, але не адразу.Сланцавая рэвалюцыя ў нафта- і газаздабычы цалкам змяніла энергетычны рынак у ЗША. Паводле прагнозаў, у наступным годзе Амерыка стане чыстым экспарцёрам газу.АН, «Белсат»