Гарэцкі: змены ў Закон аб СМІ – шкодныя для беларускай інфармацыйнай прасторы


І каб ніхто потым не гаварыў, што, маўляў, мы ж ня ведалі! Літаральна на днях мы размаўлялі ў «Гарачым каментары» з дэпутаткай парламенту Ганнай Канапацкай пра абноўлены Закон аб СМІ, які дэпутаты ўхвалілі амаль адзінагалосна ў першым чытанні. Пры гэтым прынамсі частка з тых, хто падтрымаў узмацненне кантролю над медыямі і інтэрнэтам, нават у вочы той закон не бачылі, а таму галасавалі, па-сутнасці, самыя не ведаючы за што. І гэта пры тым, што «Беларуская асацыяцыя журналістаў» разам з Ганнай Канапацкай падрыхтавалі тады спіс заўвагаў і прапановаў ажно на 19-ці старонках. І вось цяпер гэты дакумент незалежныя журналісты накіравалі кожнаму дэпутату Палаты прадстаўнікоў асабіста.

У «Гарачым каментар» – намеснік старшыні БАЖ Барыс Гарэцкі.

«Папраўкі ў Закон аб СМІ вельмі шкодныя для нашай інфармацыйнай прасторы. Калі мы хочам зрабіць яе лепей, мусім дасканала разабрацца ў кожным пункце, які прапануецца», – заявіў Барыс Гарэцкі.

Фотаздымак на застаўцы да відэа simbirsk.city