Гарадзішча «Карабель» і Гальшаны


Добра ўмацаваны замак а побач сярэднявечная вёска. На невялікай пляцоўцы на ўзгорку «Карабель» на Ашмяншчыне археолагі адкрылі вялікую колькасць зброі ды рыштунку коннага рыцара. Каму належаў замак на «Караблі»? Ці ён звязаны з Гальшанамі, якія цяпер знаходзяцца два кіламетры далей? Чым вядомы род князёў Гальшанскіх? Чаму Гальшанскі замак разабралі?