Загадкі беларускай гісторыі Гарадзішча каля Радуні. Замак каралевы Боны ці шведскія акопы?


Таямнічы аб’ект у вёсцы Гарадзішча за 2 км ад мястэчка Радунь збівае з панталыку археолагаў незвычайнымі формамі ўмацаванняў – прастакутнымі, а не круглымі, як бывае ў гарадзішчах.

Да сур’ёзных навуковых раскопак пакуль не дайшло, а нешматлікія артэфакты датуюцца XVI – XVII стст. У XIX ст. сярод мясцовага люду кружылі дзве розныя назвы гарадзішча: замак каралевы Боны і шведскія акопы. Здаецца, бліжэй да праўды першая назва, але і яна застаецца версіяй, якую могуць пацвердзіць адно археалагічныя даследаванні ці нечаканыя архіўныя адкрыцці.

Каментары