Загадкі беларускай гісторыі Гарадзенская фара. Спадчына айцоў-езуітаў


Адзін з самых прыгожых і найлепей захаваных касцёлаў у Беларусі быў часткай буйнога езуіцкага комплексу, паўсталага ў цэнтры Горадні ў XVII-XVIII ст.

Акрамя касцёла, захавалася аптэка канца XVII ст., будынак калегіума, дзе зараз самая жорсткая турма ў Беларусі. Касцёл у імя святога Францішка Ксаверыя слаўны сваёй аздобай: шэдэўральнымі алтарамі і адным з найстарэйшых у Еўропе дзейных гадзіннікаў, які паходзіць з XVI ст.

Каментары