«Гарады-спадарожнікі Менску – сёння гэта ўтопія»


Як жыць далей? Адказ для жыхароў Менску і ваколіцаў прадставілі сталічныя ўлады. Менгарвыканкам выставіў у агульны доступ генеральны план развіцця гораду, а таксама ягоных спадарожнікаў.

Менск, як сцвердзілі чыноўнікі, не гумовы: да 2020-га года яго насельніцтва мае павялічыцца ўсяго на 50 тыс. чалавек, яшчэ праз 10 гадоў сягне двух мільёнаў. Затое значна вырастуць гарады-спадарожнікі: Рудзенск, Смалявічы, Заслаўль, Дзяржынск, Фаніпаль і Лагойск. Зрэшты, будоўлі ў сталіцы не спыняцца: гістарычны цэнтр працягнуць рэканструяваць, а іншыя раёны – ушчыльняць.

Актывіст кампаніі «Генплан – для мінчан» Дзяніс Кобрусеў заўважыў, што пазітыўнае ўжо тое, што наагул генплан развіцця Менску нарэшце падпісалі і па далі ў публічны доступ.

«На мой погляд, новая карэкціроўка генеральнага плану з 2015 года не прынесла нейкіх асабліва значных зменаў у стратэгію развіцця гораду, бо яна, па-першае, усё ж не дае адказу, як будзе развівацца нашая сталіца», – адзначыў актывіст.

Паводле яго, гарады-спадарожнікі Менску – гэта на сёння ідэя-ўтопія, бо эканамічныя сітуацыя не дазваляе развіваць гарады-спрадарожнікі. Да таго ж ва ўладаў няма ідэі, як заахвоціць людзей жыць не ў сталіцы, а ў гарадах-спадарожніках.

Больш – у відэаматэрыяле.

МЯ, belsat.eu