Гарачая вясна 1996 году (масавыя і нават крывавыя акцыі пратэсту)


Увесну 1996 году адбылася серыя масавых акцыяў пратэсту супраць аўтарытарнага рэжыму прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі.

Мітынгі, пікеты, збіццё дэманстрантаў, арышты, галадоўкі, палітычныя суды, пагромы, ператрусы, – усім гэтым на працягу трох веснавых месяцаў было напоўненае грамадскае і палітычнае жыццё краіны. Кульмінацыйнымі сталі дэманстрацыі супраць «інтэграцыі» ў Расею, што адбываліся пры канцы сакавіка на пачатку красавіка, а таксама Чарнобыльскі шлях 26 красавіка, у якім удзялі ўдзел каля 50 тысяч чалавек. Адбыліся сутычкі дэманстрантаў з міліцыяй, болей за 100 чалавек былі параненыя, дзясяткі арыштаваныя. Сведкі: Георгій Ліхтаровіч, Вінцук Вячорка.