Гарачы каментар Ганна Канапацкая пра год у Палаце прадстаўнікоў: Не чакала, што будзе так цяжка


Вакацыі скончыліся. Перад беларускімі дэпутатамі шмат руплівае працы. Палата прадстаўнікоў шостага склікання сабралася на трэцюю сесію. Старшыня Уладзімір Андрэйчанка заклікаў да адказнасці ў працы. А вось намеснік міністра замежных справаў Андрэй Дапкюнас здзівіў, прамаўляючы выключна па-беларуску.

Перад Палатай прадстаўнікоў дыскутаванне і галасаванне галоўнага, бадай, дакументу – бюджэту на 2018 год. А ў нас пытанне, ці дэпутаты ў Палаце рэальна нешта вырашаюць, ці толькі збіраюцца падымаць руку. І што калі твая пазіцыя не супадае з большасцю? Ёсць нейкая магчымасць прабіцца з уласным меркаваннем? Апазіцыйная дэпутатка Ганна Канапацкая ў Палаце ўжо год. Год маўклівае згоды ці ўсё ж магчымасці выказацца і нечага дасягнуць?

«Я разумела, што правесці нейкія каардынальныя змены нерэальна. Але ёсць поспехі. Гэта тое, што альтэрнатыўны голас апазіцыі гучыць у Палаце прадстаўнікоў», – кажа дэпутатка.

Цалкам размову глядзіце ў відэа.

Каментары