Ганебная палітыка Крамля - дэстабілізацыя, правакацыі, замахі


Напярэдадні вядомы расейскі журналіст Аркадзь Бабчанка распавёў падрабязнасці справы, распачатай паводле факту рыхтаваньня яго забойства на замову Крамля. Паводле Бабчанкі, ува Украіне існуе цэлая сетка кіраваных з Расеі групаў, якія рыхтавалі ці рыхтуюць масавыя тэракты па ўсёй Украіне.Тым часам з’явіліся новыя падрабязнасці і ў яшчэ адной гучнай спробе палітычнага забойства, усе нітачкі ад якой цягнуцца ў бок Крамля. Гаворка пра справу Скрыпалёў і іх меркаваных атручвальнікаў.

Асоба палкоўніка ГРУ Анатоля Чапігі – у цэнтры ўвагі ўсясветных медыяў. І чым далей капаюць нашыя калегі, тым больш непрыемных для Крамля падрабязнасцяў з’яўляецца.

«Галоўная мэта дзейнасці спецназу ГРУ – дыверсіі за лініяй фронту, выведка, а значыць, што яны ўмеюць таксама забіваць. Ае не ўсе, хто ўмее трымаць зброю, у стане звязаць словы ў сказы. Таму можна сказаць, што публічнае з’яўленне Башырава і Пятрова ў расейскіх медыях сталі правалам», – лічыць палітолаг, журналіст Аляксандр Папко.

Усё гэта можа завершыцца новым вітком санкцыяў для Крамля.

Цалкам размова ў відэа.