Галоўны антырэкорд года – падзенне заробкаў на 7 %


Праўда, адразу пасля заяваў Аляксандра Лукашэнка міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі папярэдзіў, што зрабіць заробак $ 500 будзе празмерна складаным для выканання заданнем. Незалежныя ж эканамісты ўвесь час гавораць пра неабходнасць рэформаў. Інакш казаць пра павышэнне заробкаў не выпадае нават у бліжэйшыя гады.

«З эканамічнай палітыкай сённяшняй улады нас чакае поўнае банкруцтва», – прагназуе Аляксандр Ярашук з Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў.

Паводле Ярашука, Беларусь – унікальная краіна, дзе другі раз паспрабавалі пабудаваць савецкі сацыялізм. Прадстаўнік Кангрэсу мяркуе, што заробкі беларусаў на 25 % вышэй за тое, што «можа даваць беларуская эканоміка». «Не будзе ніякіх $ 500», – канстатуе Аляксандр Ярашук.

ЮВ, belsat.eu