Размова дня Фядыніч: «У дзяржаве не сацыяльна-арыентаваная эканоміка, а арыентаваная на рэкет людскі»


Сітуацыя з «дармаедамі» разгортваецца ў трагікамічным выглядзе. З аднаго боку, на трагічным полюсе, самагубствы людзей, якія атрымалі позву з падаткавай, на другім полюсе – «дармаеды» так занятыя на працы, што не могуць скардзіцца і судзіцца з падатковай інспекцыяй.

Суразмоўца Уладзіміра Мацкевіча – старшыня беларускага прафсаюзу РЭП Генадзь Фядыніч.

«Памяркоўны наш народ думае: ай, заплачу, тады мяне далей не крануць. А што рабіць тым, хто шукаюць працу, знайсці яе не могуць?  Хтосьці жыве на пенсію бацькоў сваіх. А што рабіць тым, у каго бацькі састарэлыя? І дзеці павінны быць з імі ўвесь дзень, яны не працуюць – і яны «дармаеды»!»

Спадар Фядынiч кажа, што да iх звяртаюцца з пратэстамі супраць «дармаедскага» дэкрэту нават бізнесоўцы. Бо «лісты шчасця» прыйшлi да іх жонак:

«Яны кажуць, што прынцыпова не будзем плаціць. Мы ходзім у платныя паліклінікі. Чаму нашыя жонкі не могуць сядзець дома і глядзець дзяцей?».

Больш глядзіце ў «Размове дня».

Каментары