Размова дня Фядута: Саакашвілі хоча зрабіць рэвалюцыю яшчэ ў адной краіне


Паліттэхнолаг Аляксандр Фядута лічыць, што было памылкай запрашаць ва Украіну Міхэіла Саакашвілі: «Тыя, хто запрашаў, не зразумелі, што ён не пагадзіцца быць усяго толькі кіраўніком Адэскай вобласці, бо прызвычаіўся быць прэзідэнтам і мець паўнапраўную ўладу».

Гэта ўрок на будучыню і Беларусі. На думку Фядуты, у справах рэформаў замежнікі могуць прыцягвацца толькі ў ролі дарадцаў.

«Саакашвілі вырашыў скарыстацца сітуацыяй, каб давесці ўсяму свету, што ён той самы, які і быў, што ў яго будзе поспех, калі не ў рэформах, дык у рэвалюцыі. Саакашвілі збіраецца зрабіць другую рэвалюцыю ў другой краіне», – лічыць эксперт.

А ці зможа былы кіраўнік Грузіі стаць прэзідэнтам Украіны? Пакуль не. Як зазначае Фядута, каб прэтэндаваць на гэтую пасаду, трэба 5 год пражыць ва Украіне. Але, як кажа эксперт, ёсць прыклады, «калі можна кіраваць краінай, не займаючы ніводнай высокай пасады ў ёй».

Што гэта за прыклады? Што за спецыяльная група па даручэнні Лукашэнкі аналізуе сітуацыю вакол Украіны? Чаму ўкраінскія сябры Саакашвілі сталі ворагамі? Што ўкраінцы думаюць пра чарговы Майдан у час вайны? Пра ўсё гэта глядзіце ў поўным выданні праграмы «Размова» Святланы Калінкінай з Аляксандрам Фядутам.

Каментары