Футбольныя фанаты, або чыя возьме?


Героі праграмы распавядаюць пра тое, чым яны не дзеляцца нават з сябрамі ў сацыяльных сетках. «Прыват» – душэўна пра чалавечыя душы і мары.

Спартовы фанатызм… Пазітыўнае захапленне ці небяспечная забаўка? «Адмарозкі» ці апантаныя заўзятары-патрыёты? Оле-оле-оле-оле! Вы ў «Прываце» з Валярынай Куставай, а тэма праграмы – «Футбольныя фанаты, або чыя возьме?».

Госць студыі – фанат, граўндхопер Зміцер Міцкевіч. Героі выдання – футбольная заўзятарка Наталька Мотуз і фанат з 30-гадовым стажам Андрусь Анцух.

Мы трапім на стадыён і развянчаем міфы жыцця фанатаў! Глядзіце ў поўным выданні (відэа вышэй)!

Зміцер Міцкевіч і Валярына Кустава

Станьце героем «Прывату» альбо прапануйце тэму, праблему, гісторыю альбо госця ці героя для наступнага выпуску – і сачыце за падрыхтоўкай выданняў на старонках праграмы ў сацыяльных сетках: у Facebook, «вКонтакте», Twitter ды Instagram. Альбо пішыце непасрэдна і прыватна на пошту: studyjapryvat@gmail.com

Пазначайце свае цікавыя прыватныя допісы хэштэгамі #прыват, #pryvat, удзельнічайце ў выбары тэмаў і гасцей – і атрымлівайце прыемныя бонусы і падабайкі ад «Прывату» першымі. Альбо станьце сустваральнікам праграмы, бо «Прыват» – гэта ў прыватнасці і пра Вас.

Натхняйце і натхняйцеся! Шчыра, востра, па-беларуску.

Праграму «Прыват» Валярыны Куставай глядзіце кожны аўторак а 19:00 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), а таксама онлайн на нашай старонцы.