ПраСвет ФСБ: на злачынцу і дзверы гараць. Тэрарыстычная агенцыя «Ісламская дзяржава». Госці В. Чубарава і А. Гойшык


ФСБ: тэрор, агонь і допінг

Кругавая парука ў Расеі пад кантролем ФСБ. Нават у вялікім спорце… Незалежны допінгавы кантроль ажыццяўлялі пад наглядам спецслужбоўцаў – заявіла Міжнароднае антыдопінгавае агенцтва. Адначасова дзверы ФСБ запалалі. Гэта пратэст супраць тэрору спецслужбаў. Каго караюць праз дзеянні ФСБ – адказы ў нашым сюжэце.Госць у студыі Валянціна Чубарава з Асацыяцыі «За свабодную Расею».

Тэрарыстычная агенцыя – «Ісламская дзяржава».

У Расеі гэты тыдзень прайшоў пад знакам авіякампаніі «Кагалымавіа», чый самалёт узарваўся ў егіпецкім паветры. Ідзе расследаванне катастрофы. У мінулую пятніцу Уладзімір Пуцін забараніў палёты расейскай авіяцыі ва ўсе аэрапорты Егіпту. Што гэта прынесла ды як можа адбіцца на жыцці беларусаў?

Апазіцыя нобэлеўскай лаўрэаткі перамагла

Дэмакратычная апазіцыя з велізарным адрывам перамагла на першых за чвэрць стагоддзя свабодных парламенцкіх выбарах у Бірме. «Нацыянальная ліга за дэмакратыю» пад кіраўніцтвам лаўрэаткі Нобэлеўскай прэміі міру Аўн Сан Су Чжы атрымала 70 % галасоў выбарнікаў. Што не менш важна, кіроўная партыя – фактычна вайсковая хунта, прызнала сваю паразу.

Аўтастопам з Беларусі ў Кітай

75 дзён дарогі, ≈15000 км, 5 краінаў. Такі атрымаўся маршрут вандроўкі Аляксандра Гойшыка. Саша раней разам з праграмай «Аўтастопам па Еўропах» праехаў стары кантынент, а цяпер наведаў Азію. Ці не страшна аўтастопам, там дзе і дарог няма?

Іспанія-Каталонія. Развод у судзе?

На мапе свету можа з’явіцца новая краіна. Каталонцы прынялі дарожную мапу ды рэзалюцыю аб незалежнасці. Іспанскі ўрад блакуе рэзалюцыю з дапамогай Канстытуцыйнага суда. І ў адрозненні ад Лондану Мадрыд не прызнае права на незалежнасць у аднабаковым выпадку. Ці ў каталонцаў атрымаецца тое, што не атрымалася ў шатландцаў?

Каментары