Франак Вячорка патлумачыў, як перамагчы прапаганду праз фэйкі


“Не дачакаецеся!” – менавіта гэтак адрэагавала Святлана Алексіевіч на паведамленне ў медыях пра ўласную смерць. Скандальны фэйк заспеў нашую суайчынніцу ў Сеуле.

Пры гэтым на хлусню, запушчаную італійскім пранкерам, павяліся цэлы шэраг медыяў літаральна па ўсім свеце. Неўзабаве ж выявілася, што крыніца чутак – фэйкавы тўітар міністра культуры Францыі Франсуаз Нісэн. Пры гэтым журналісты не звярнулі ўвагі на тое, што профіль чыноўніка створаны літаральна напярэдадні , і ў ім усяго пяць тўітаў. У „Гарачым каментары” – рэдактар Радыё „Свабода” Франак Вячорка.

„Падчас апошняй выбарчай кампаніі ў Амерыцы мы бачылі, што фэйкі падмянілі сабой сапраўдную журналістыку. Фэйкі падабаюцца людзям тым, што яны заўжды скандальныя, яны заўжды гарачыя, прыцягваюць увагу. Людзі дзеляцца такімі непраўдзівымі навінамі, таму што, магчыма, гэтыя навіны адпавядаюць іх светагляду”, – заявіў Франак Вячорка ў эфіры нашага тэлеканалу.

Таксама ён распавёў, як, на ягоную думку, перамагчы прапаганду, у тым ліку і тую, што распаўсюджваецца ў сацсетках праз фэйкі.

Глядзіце таксама: