Франак Вячорка: Лукашэнку падабаецца Трамп, але Трампу на Лукашэнку ўсё роўна


Да чаго прывядзе сімпатыя Лукашэнкі да Трампа? Ці кампліменты кіраніка Беларусі на адрас Трампа дапамогуць наладжванню стасункаў паміж Менскам і Вашынгтонам?

Журналіст Франак Вячорка, які цяпер навучаецца ў ЗША, кажа, што кіраўнік Беларусі нават можа пайсці на палітычныя саступкі праз сваю сімпатыю да новага прэзідэнта ЗША.

«Паміж Трампам і Лукашэнка падобныя адносіны, як паміж Саакашвілі і Лукашэнка. Лукашэнка напэўна думае пра Трампа, што ён такі ж. Лукашэнку падабаецца аўтарытарны стыль Трампа. Лукашэнка сябраваў з Саакашвілі і казаў, што Беларусь і Грузія браты назаўсёды, цяпер я думаю, што дыпламатычная палітыка, адносіны МЗС з Дзярждэпартаментам будуць выбудоўвацца ў тым ліку праз сімпатыю Лукашэнкі да Трампа. Магчыма ён пойдзе на нейкія палітычныя саступкі, напрыклад, вяртанне амбасадара. Але я лічу, што Трампу ўсё роўна на Лукашэнку. Лукашэнка будзе набівацца ў сябры да Трампа, але дарадцы Трампа Лукашэнку блізка да яго не падпусцяць».

Як адаб’ецца на Беларусі верагодны кансэнсус паміж ЗША і Расеяй? Ці чакаць нам новага амерыканскага прэзідэнта ў Менску? І наагул: ці ведае Трамп якой краінай кіруе Лукашэнка?

Падрабязней – у «Размове Калінкінай».