Філосафу ў Беларусі прасцей займацца бізнесам


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI0ODAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIyNzAlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGS3VMWWEyaVpYTVUlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Сябры і вучні памерлага кандыдата філасофскіх навук, намесніка дырэктара Інстытуту сацыялогіі Акадэміі навук Беларусі Уладзіміра Абушэнкі выпусцілі яго пасмяротную кнігу напярэдадні ягонага дня народзінаў. Пра ягоны ўнёсак у беларускую навук распавядае ў «Размове дня» з Уладзімірам Мацкевічам вучань і калега Абушэнкі, сацыёлаг Мікалай Кацук.Чым карысная спадчына Абушэнкі не для адмыслоўцаў, а для больш шырокіх колаў?«Практычнага прыкладання да надояў малака ў сацыялогіі культуры я, напрыклад, не знаходжу. Гэта для чалавека, якому неабходна нешта большае, чым проста добра жыць, добра есці і адпачываць, якому патрэбнае асэнсаванне таго, што адбываецца вакол яго, у грамадстве», – кажа Кацук.І прыводзіць прыклад сябра-бізнэсоўца, які на пытанне, ці дапамагае яму філасофская адукацыя адказвае так:

«Калі я разумею тое, што напісаў Гегель, то мне разумець бізнэс-схемы – як арэхі лускаць».

Падрабязней – у «Размове дня» з Уладзімірам Мацкевічам.