Філіповіч: «Улады баяцца, што блогеры прыцьмяць БТ»


Гомельскага блогера Максіма Філіповіча прыраўнялі да СМІ. На аўтара сацыяльных ролікаў склалі пратакол па журналісцкім артыкуле 22.9 за незаконны выраб і распаўсюд інфармацыі. У матэрыялах справы канстатуецца, што «блогер фактычна замяніў сабой дзяржаўныя тэлеканалы».

Прызнанне на дзяржаўным узроўні – менавіта гэтак ацэньвае пратакол блогер.

Угаманіць мяне, напужаць іншых, – кажа Філіповіч пра намеры ўладаў.

«Яны спачатку пасадзілі мяне, але калі пабачылі, што 30 дзён у халодным, бетонным памяшканні на мяне не паўплываў, вырашылі пакараць рублём, – ацэньвае Максім Філіповіч чарговую атаку на сябе з боку ўладаў.

«Улады баяцца, што блогеры прыцьмяць зомбаскрыню. Нават мая 80-гадовая бабуля ўжо не верыць тэлебачанню, – кажа Філіповіч, і заахвочвае іншых блогераў да актыўнасці ў сеціве, – Паказваючы праўду, вы нічога не парушаеце».

Глядзіце размову Валера Руселіка з Максімам Філіповічам у «Гарачым каментары».