Філімонаў: Фільм «Крым» зразумеюць празамбаваныя людзі з ватай у галаве


Вядоўца і аўтар праграмы «Відзьмо-невідзьмо» пракаментаваў скандальную працу расейскіх кіношнікаў.

У Расеі на вялікія экраны выйшаў фільм «Крым», які яшчэ перад прэмʼерай нарабіў нарабіў нямала шуму. У менскім пракаце інфармацыя пра паказ кінастужкі знікла пасля ноты пратэсту Украіны. Ці беларускія гледачы штосьці страцілі ў сувязі з гэтым? Запытаем у нашага госця – аўтара і вядоўцы праграмы «Відзьмо-невідзьмо» Сяргея Філімонава.

«Уражанне ад фільму такое, што можна было б смяяцца, калі б гэта не было так сумна. Здзіўляцца там няма чаму. Гэта такі досыць сумны, нават я б не сказаў, што такі махровы прапагандысцкі, а проста сумны фільм », – заявіў Сяргей Філімонаў, адказваючы на пытанне пра стужку «Крым».

Паводле госця «Гарачага каментара», гэты фільм зразумеюць толькі тыя, у каго «галава ўжо на 100 % празамбаваная і набітая ватай».

Размова цалкам: