Традыцыя вогненнага свята, ці фестывалю існуе ў Сальвадоры цягам трох стагоддзяў. Паводле легенды захавальнік сталіцы – святы Джэраніма – перамог д’ябла вогненнымі шарамі. Гэты фестываль нагадвае пра бойку радыкалаў з паліцыяй, хаця тут няма паліцыі і нават пажарнікаў. Цікава, што паводле статыстыкі 66 удзельнікаў атрымалі тут невялікія апёкі. Але ж гэта нікому не сапсавала настрою.
А вось у другім па велічыні горадзе Даніі – Орхусе – адбылося неймавернае воднае шоу.
Арганізацыяй імпрэзы займаўся рэжысёр Кевін Фінан, які ў 2012-м рэалізаваў шоу перад паралімпійскімі гульнямі ў Лондане.
«Я пастанавіў спалучыць усе магчымыя віды мастацтваў – ад цыркавых акрабатаў да танцаў і водных феерыяў. Трэба ж уразіць гледачоў. Каб нашае шоу захавалася ў памяці надоўга», – кажа Фінан.