Фестываль «Smartfilm» абвясціў тэму сёлетняга конкурсу


«Новыя тэхналогіі сустракаюцца са старым добрым літаратурным тэкстам. І паўстае спецэфект – гэта і ёсць буктрэйлер».

Журы фестывалю штогод разглядае больш за сто працаў. Сёлета запланаваныя 13 намінацыяў, гран-пры складзе 30 мільёнаў рублёў – пераможцы змогуць зняць сапраўдны фільм.Прадстаўніца маркетынгавага аддзелу кампаніі «Velcom» Юлія Дайнэка пазытыўна ацэньвае папярэднія гады:

«Я ня ведаю, дзе карыстальнікі купілі свае смартфоны, ня ведаю нават якім мабільным аператарам карыстаюцца, але вельмі радасна тое, што мы бачым на выхадзе. А мы бачым на выхадзе прыгожае кіно, беларускае кіно».

Сёлета акцэнт фестывалю зроблены на беларускай літаратуры, якая дзякуючы Нобэлю стала заўважная ва ўсім свеце. Сярод намінацыяў нават вылучаны асобна «Найлепшы буктрэйлер беларускай літаратуры».Конкурсныя працы прымаюцца да канца года, а закрыццё фэсту і ўзнагароджанне адбудзецца ўжо ў 2016-м.Ірына Дарафейчук, «Белсат»