Фарны касцёл у Наваградку і пачатак ягелонскай дынастыі


Мураваны касцёл Праабражэння Гасподняга ў Наваградку стаіць, па ўсёй верагоднасці, на месцы самага першага каталіцкага храму ў Беларусі.

Бо яшчэ на рубяжы XIII і XIV ст. вялікі князь Віцень збудаваў у сваёй сталіцы драўляны касцёл для каталіцкіх місіянераў манахаў францысканскага ордэна.