Лета ў «Аб'ектыве» Фаер-шоў вачыма выканаўцаў


Фаер-шоў сёння ў Беларусі даволі папулярная забава. Фестывалі, вяселлі, святы – паўсюдна можна бачыць людзей, якія даслоўна гуляюць з агнём. Але што, калі паглядзець на гэтую зʼяву не звонку, а знутры? Што адчувае актор, які трымае ў руках сапраўднае полымя? Як доўга трэба вучыцца, і ўвогуле, навошта гэта ўсё?

«Напачатку гэта захапленне агнём, самім фактам, што ты ім кіруеш, ты робіш гэты агонь, робіш з яго перформанс. Хаця я шчыра згодны з класікамі, якія кажуць, што ў справе валодання агнём 1 % – мастацтва, а 99 % – цяжкая штодзённая праца», – распавядае Аляксей Бурносенка, кіраўнік сярэднявечнага «Шальмоўскага тэатру Дыгрыза».

Спадар Аляксей прызнаецца, што пры глытанні агню адчуваецца агідны смак нафтапрадуктаў, алею і газу на языку. У вачах – яскравыя языкі полымя, праз якія нічога больш не бачна. Менавіта гэтым тлумачыцца фізічная складанасць фаер-шоў. Нягледзячы на гэта, тэхнічныя перашкоды кампенсуюцца эмоцыямі.

«Гэта больш падобна на палёт, аддачу энергіі, тыя моманты, калі адрэналін настолькі зашкальвае, што ты не бачыш гледача, агню, а проста аддаеш эмацыйны мэсыдж публіцы і атрымліваеш ад іх адказ», – тлумачыць Кацярына Шанько, сольная выканаўца фаер-шоў.

Больш – у новым выданні «Лета ў Абʼектыве»

Фота – Том Лякост

Каментары