Ева Гілевіч: Раблю тое, што пакіне добры след


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGcE43bXc4NUh5N0UlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Рабіць тое, хто яшчэ ніхто не рабіў – гэта крэда гераіні новага выпуску «Профілю пакалення», праграмы пра маладых беларусаў, якія змяняюць краіну. Ева Гілевіч – рэпетытарка ангельскай і беларускіх моваў, і сваю справу яна робіць так, як Караткевіч прапісаў.Два гады я працавала па размеркаванні ў школе выкладчыцай ангельскай мовы – і гэта былі не самыя простыя два гады, бо дзяржаўная сістэма [адукацыі] – гэта не тое, у чым мне камфортна. У прафесіі выкладчыкаў найменш усяго настаўніцтва: яны займаюцца папяровай працай і выконваюць функцыі абслугоўваючага персаналу. Гэта вельмі балюча. Я за два гады не дала рады гэтага змяніць, і зразумела, што лепш я буду выкладаць дзеткам, якім гэта рэальна патрэбна, чым марнаваць сваю энергію ў школе.У школьнікаў, якія звяртаюцца да рэпетытара, ёсць шмат несістэматызаванай і лішняй інфармацыі ў галаве. У лепшым выпадку гэта своеасаблівы хаос. Я прапаноўваю гэтыя веды сістэматызаваць.Я даю ўяўную і лагічную схему мовы – ангельскай і беларускай, – каб яна жыла ў іх не толькі для ЦТ, але і размоўных сітуацый.