ПраСвет Еўразвяз падымае шлагбаум. Калі паедзем на Захад без візаў? «ПраСвет» з Сяргеем Пелясою


Ці Лукашэнка ліквідуе польскія ў школы ў Беларусі? Хто ў Лондане лічыць нашу краіну радзімай фэйкаў? Між іншым пра гэта ў «ПраСвеце» з Сяргеем Пелясою.

Еўразвяз падымае для беларусаў шлагбаум. Калі зможам паехаць на Захад без візаў?

20 чэрвеня ў Менск прыязджае дэлегацыя Еўрапейская камісіі і ад гэтага візіту будзе залежаць ці падпіша Еўразвяз з Беларуссю дамову аб спрашчэнні візавага рэжыму. Калі гэта адбудзецца, паехаць у Еўропу будзе прасцей і што не менш істотна – танней. А калі шэнгенскія візы для беларусаў могуць цалкам адмяніць? Разбіраўся Руслан Шошын.

Анджэй Пачобут: улады Беларусі прапаноўваюць Польшчы «мухі асобна – катлеты асобна»

Афіцыйны Менск дзейнічае нелагічна. З аднаго боку хоча сябраваць з Варшавай а з іншага – практычна ліквідуе апошнія дзве польскія школы ў Беларусі. Чаму так адбываецца? Як на гэта рэагуе Варшава? Як самі палякі ў Беларусі бачаць выйсце з гэтага канфлікту? Інтэрвю з Анджэем Пачобутам, журналістам польскай «Gazeta wyborcza » і сябрам праўлення незарэгістраванага Саюзу палякаў у Беларусі.

Куды пойдзе Еўропа і ці застанецца Абʼяднанай?

Еўропа павінна разлічваць на сябе, такую выснову зрабіла канцлерка Нямеччыны Ангелы Мэркель пасля сустрэчы краінаў-сябраў НАТО ў Бруселі. Што гэта – прыкмета расчаравання ў трансатлантычным партнёрстве і пачатак новай вонкавай палітыкі ўсяго Еўразвязу, ці проста моцныя словы ў межах выбарчай кампаніі. Прагназуем, куды пойдзе Еўропа і ці застанецца Абʼяднанай, нягледзячы на хвалю папулізму. Усевалад Шлыкаў.

Беларусь – радзіма фэйкаў. Інтэрвʼю з Эдўардам Лукасам, рэдактарам «The Economist»

У самы разгар пратэстаў недармаедаў уплывовы брытанскі журналіст Эдвард Лукас заклікаў ізноў звярнуць увагу на нашую краіну. Старэйшы рэдактар сусветна вядомага штотыднёвіка «The Economist», адзін з найлепшых знаўцаў Усходняй Еўропы і Расеі, кажа, што яшчэ не змог скарыстацца з бязвізавага рэжыму ў Беларусі, бо папросту не можа ўехаць у нашую краіну. Пра тое, як Беларусь бачаць на Захадзе, чаго чакаць ад вайсковых вучэнняў і чаму нашая краіна – радзіма фэйкаў, Эдвард Лукас распавёў у Лондане Ганне Любаковай.

Расея стварае «Юную армію». Ці яна пагражае беларусам?

Арляняты Сяргея Шайгу вучацца лётаць. Пад Масквой адбыўся другі злёт Юнай арміі ваенізаванай моладзевай арганізацыі якую ў Расеі стварылі пад эгідай міністэрства абароны. Іхны сімвал – Чырвоны арол з такой жа чырвонай зоркай. Хто яны – новыя піянеры, скаўты ці як некаторыя кажуць – Пуцінюгенд. Падрабязнасці ў сюжэце Сяргея Пелясы і Аліны Коўшык.

Жаўнерам выходнага дня зайздросцяць нават прафесійныя вайскоўцы. Цікава чаму? Рэпартаж з кірмашу «ProDefence» у Польшчы

Стварэнне моладзевай ваенізаванай арганізацыі ў Расеі, якая вядзе вайну супраць Украіны, выклікае непакой у суседзяў. Цалкам іначай сітуацыя выглядае на Захадзе, у Польшчы, якая не паводзіць сябе агрэсіўна. Нашая заходняя суседка будуе супрацьвагу расейскай сіле і робіць стаўку на тое каб заахвоціць грамадства а ў першую чаргу моладзь да ўзмацнення абароны краіны. Дзеля гэтага развіваюць парамілітарныя арганізацыі ды новыя войскі тэрытарыяльнай абароны. Каб высветліць чаму ім зайздросцяць нават прафесійныя жаўнеры – я ўчора наведаў Кірмаш «ProDefence» на поўначы Польшчы. Падрабязнасці ў рэпартажы Сяргея Пелясы.

Каментары