Сальдa Еўразвяз і ЗША будуць падымаць беларускую вёску


Еўразвяз і ЗША будуць падымаць беларускую вёску

Міжнародная супольнасць дапаможа развіваць сельскую мясцовасць. Праект тэхнічнай дапамогі з боку ЗША і Еўразвязу распачаў сваю працу ў Беларусі. Галоўная мэта правядзення шэрагу захадаў і даследаванняў – павышэнне ўзроўню жыцця праз пашырэнне эканамічных магчымасцяў рэгіёнаў.«Мэта праекту – выявіць патэнцыял сельскага насельніцтва з пункту погляду магчымасці. У плане адкрыцця новых фермерскіх гаспадарак, наколькі людзі зацікаўленыя. Разумееце, што яшчэ выявіла нашае даследаванне – гэта сацыяльнае ўтрымальніцтва, якое прадстаўлена на тэрыторыях. А гэта значыць, што людзі проста чакаюць, калі іх праблемы будуць вырашаныя», – тлумачыць дырэктар Фонду «Новая Еўразія» Жана Філіпава.На падставе даследаванняў, якое правялі эксперты, ствараюцца адмысловыя планы сацыяльна-эканамічнага развіцця кожнай асобнай мясцовасці, якая прымае ўдзел у праекце. Ва ўмовах, калі вёска вымірае, а заканадаўства не заўсёды садзейнічае развіццю прыватнай ініцыятывы, неабходныя не толькі грошы і чалавечыя рэсурсы, але і стварэнне ўмоваў для развіцця.«Калі ствараюцца ўмовы, то адразу ж узнікаюць фактары, якія звязаныя з імкненнем, адукацыяй, абмеркаваннем з мясцовымі органамі ўлады. Таму на маю думку, прынцыпова важныя два пункты: першае – чалавечы патэнцыял, а другое – гэта стварэнне ўмоваў на мясцовым узроўні», – лічыць Сяргей Тарасюк з Міжнароднага фонду развіцця сельскіх тэрыторыяў.Звесткі, сабраныя падчас правядзення даследавання, паводле стваральнікаў ініцыятывы дапамогуць як жыхарам, гэтак і мясцовым уладам самастойна вызначыць шляхі для ўстойлівага развіцця ў будучым. У 12 населеных пунктах кожнай вобласці, якія прымаюць удзел у праекце, ствараюцца рэсурсныя цэнтры, якія будуць дапамагаць удзельнікам ініцыятывы.

«Нам падаецца, што дастаткова атрымаць сродкі і ўсё будзе рэалізавана. Мы часта з гэтым сутыкаліся падчас правядзення даследавання. І гэта тое, пра што кажа кіраўніцтва мясцовае, нашыя партнёры, дайце нам грошы і мы ажыццявім. Але тут не хапае стратэгічнага бачання. Вы выдаткуеце сродкі, але наколькі ў наступным створаныя прадпрыемствы, абʼект альбо інфраструктуру падтрымліваць? І гэта як раз тое, што дае наш праект», – гаворыць Жана Філіпава.

На апошнім этапе праекту 12 найбольш перспектыўных ініцыятываў атрымаюць фінансавае падтрыманне на агульную суму ў памеры каля 180 тысячаў еўраў. Гэтае мае паспрыяць развіццю мясцовасцяў у доўгатэрміновай перспектыве.Таксама ў выданні: МВФ і сусветны банк сёння завяршаюць сумесную місію ў Менску. Афіцыйна міжнародныя эксперты ацэньваюць фінансавы сектар Беларусі. Тым часам улады нашай краіны надалей спадзяюцца на новы крэдыт ад МВФ. Перамовы аб гэтым вядуцца з пачатку году, але ці набліжаюцца да фіналу?

Каментары