Дзяцей вучым травінку берагчы, а тут дубы нашыя высякаюць!


Жыхары мікрараёну Чыжоўка выйшлі на абарону свайго двара

Пратэсты супраць ушчыльнення робяцца ўжо тыповаю з’яваю для Менску. Бараніць свой двор ад вынішчэння дрэваў і далейшае забудовы выйшлі амаль усе жыхары дому № 114 на вуліцы Убарэвіча. Давесці, што новае будаўніцтва адбывалася з парушэннямі санітарных нормаў, а таксама з неправамоцнымі зменамі ў праекце, мясцовыя жыхары не могуць: камунальнікі цвердзяць, што дакументы ды планы згубіліся ў архіве.

Створаны прэцэдэнт: суд стаў на бок адміністратара інтэрнэт-суполкі, а не міліцыянтаў

Упраўленне ўнутраных справаў Магілёўскага аблвыканкаму падало грамадзянскі пазоў на адміністратара сацыяльнае сеткі «УКантакце» Аляксандра Ірхо. У інтэрнэт-суполках «Магілёў Live», «Магілёў Real» і «Бабруйск Live» пры канцы восені з’явілася апытанне: у людзей цікавіліся, ці яны давалі грошы працаўнікам ДАІ Магілёўшчыны. Абласныя міліцыянты ўбачылі ў гэтым знявагу сваёй дзелавой рэпутацыі. Аднак суд не знайшоў ніякіх парушэнняў з боку спадара Ірхо, стварыўшы праз гэта прэцэдэнт.

Мінакі распавялі, як змагацца з хабарніцтвам

Паводле даследавання міжнароднае недзяржаўнае арганізацыі «Transparency International» за апошні год кожны пяты беларус даваў хабар. Найчасцей беларусы сутыкаюцца з карупцыяй у медычнай, адукацыйнай ды праваахоўнай сферах. Мы запыталіся ў жыхароў сталіцы: што, на іхную думку, лічыцца хабарам і як перамагчы гэтую хваробу?

Пенсіянеры з Бабруйску сплачваюць штрафы за акцыю, але чыноўнікам гэтага замала

У доме, дзе жыве спадарыня Надзея, ужо паўгода доўжыцца капітальны рамонт. У прыбіральні сапсаваўся ўнітаз, таму даводзіцца карыстацца вядром. Стары «змеявік» будаўнікі замянілі на новы, але з небяспечнымі мацаваннямі. Разам з тым у іншых жыхароў дому № 66 на вуліцы Усходняя ўмовы нармальныя. Выпадкова высветлілася, што сусед спадарыні Надзеі – палітолаг Уладзімір Падгол, і ён кантралюе кожны крок будаўнікоў. А вось нашая гераіня праз свой узрост не ў стане паўплываць на ход будаўнічых працаў.

Менская пенсіянерка праз рамонт дому паўгода жыве без выгодаў

Прынцыповы плоціць двойчы. Пенсіянеры з Бабруйску, асуджаныя за ўдзел у акцыі пратэсту, кожны месяц страчваюць значную частку пенсіі – яе ўтрымліваюць на спагнанне штрафаў. Аднак чыноўнікі, якія дзейнічаюць ад імя дзяржавы, не пакідаюць і без таго пакараных грамадзянаў у спакоі, штораз вынаходзячы новыя спосабы ўскладніць іхнае жыццё.