«Энергія развеялася». Сабураў аб эфекце разгону пратэстаў


Блогер Дзмітрый Сабураў – аб інфармацыйным вакууме ў ізалятары, гонары за ўдзел у пратэстах і тым, ці будзе Лукашэнка страляць у народ.

Нас стараюцца спыніць, спужаць, прытупіць. Я наагул быў здзіўлены, што выйшаў на свабоду – і проста паехаў дадому. Мноству людзей дадавалі суткі – як Максіму Філіповічу, напрыклад.

Калі быць сумленным і абʼектыўным, пратэст пайшоў на спад. Не было рэакцыі народа на падзеі 25-га, нічога не адбылося, энергія быццам развеялася. На працягу [апошніх] сутак я спрабую зразумець што адбываецца і што рабіць далей.

Затрыманні, якія адбываліся да 25-га чысла, адыгралі сваю ролю: народ спалохаўся.

Са зброяй не пойдзем – мы міралюбівы народ.

Гутарку Сяргея Падсасоннага з Дзмітрыем Сабуравым глядзіце ў «Гарачым каментары»