Эксперымент са схаванай камерай: знайшлі грошы і хочам іх аддаць


Журналісты праграмы «Маю права» зладзілі эксперымент: паведамілі працаўнікам гандлёвага цэнтру, што знайшлі чужыя грошы. Потым да справы падключылася міліцыя. Што было далей? Глядзіце відэа!

У беларускай інтэрнэт-прасторы працягваюць бурна абмяркоўваць выпадак з грашыма, знойдзенымі ў сталічным гандлёвым цэнтры «Дана Мол». Маладая жанчына трапіла пад крымінальны пераслед праз тое, што падняла згубленыя кімсьці 20 долараў і 25 рублёў. Пры гэтым уладальнік грошай напісаў заяву пра страту значна большае сумы. Жанчыну адшукалі паводле запісаў з камераў унутранага назірання. Карэспандэнты «Маю права» пастанавілі правесці эксперымент: паспрабаваць вярнуць грошы, быццам бы знойдзеныя ў адным з буйных гандлёвых цэнтраў Менску.

За прысваенне чужое маёмасці ў нашае краіне прадугледжаная крымінальная адказнасць, таму знаходкі міліцыянты разглядаюць як крадзеж.

Далі рэшты больш чым трэба, знайшлі чужыя грошы – што рабіць?

1. Што рабіць, калі знайшоў каштоўныя рэчы?

Паведаміць прадстаўнікам улады – то бок аддзел унутраных справаў, дзе трэба напісаць заяву, што знойдзены страчаныя рэчы, каротка напісаць што. Таксама можна звярнуцца ў мясцовую адміністрацыю – сельсавет (калі гэта сельская мясцовасць), адміністрацыю раёну.

2. У які тэрмін трэба аднесці знаходку ў міліцыю?

Такі тэрмін заканадаўствам не прадугледжаны. Усе залежыць ад абставінаў, бо абставіны бываюць розныя. Але сыходзячы з тэрмінаў можна вызначыць намеры чалавека – то бок чалавек збіраўся аддаваць страчаную рэч або не.

3. Якая адказнасць за тое, што не вярнуў каштоўную рэч?

Заканадаўствам прадугледжана адказнасць адміністратыўная – арт. 10.6 КоАП, а таксама крымінальная – арт. 215.

4. Як кваліфікуюць гэткае злачынства?

Усё залежыць ад кошту. Але кошт знойдзенай рэчы перавышае 1 тыс. базавых велічынь, значыць гэта будзе крымінальная адказнасць.

5. Калі ў дачыненні да таго, хто знайшоў грошы, распачалі крымінальную справу, а ён пасля аддаў знойдзенае, то справу згорнуць?

Гэта не з’яўляецца падставай для таго, каб закрыць крымінальную справу. Бо вялікім рахунку ўсе прыкметы злачынства ёсць.

6. Чалавеку ў касе банку выдалі больш грошай, чым трэба. Ці ён адказны за гэта?

Калі чалавек спяшаўся, ён узяў грошы, паклаў у кішэнь і нават не пералічваў – тут не будзе адказнасці. Чалавека проста папросяць, каб ён вярнуў грошы.

7. Калі заўважыў пераплачанае і не вярнуў грошай?

Гэта могуць кваліфікаваць па арт. 209 Крымінальнага кодэксу – «махлярства».

8. У якіх выпадках знаходку можна пакінуць сябе?

Чалавек можа забраць сябе гэтую маёмасць у тым выпадку, калі прайшло 6 месяцаў і ўласнік гэтай маёмасці не быў знойдзены.

«Негледзячы на адказнасць паводле заканадаўства, пра што мы казалі, вельмі важны момант – чалавечыя адносіны. Таму лепш вяртаць знойдзенае. Сумленне – найлепшы кантралёр», – кажа праваабаронец Андрэй Палуда.

Глядзіце праграму «Маю права» цалкам:

  • Знаходка давяла да крымінальнай справы… Эксперымент «Маю права» пра вяртанне знойдзеных грошай.
  • Сам не пабагацееш, а іншаму дапаможаш… Мінакі – пра знойдзеныя грошы і пра тое, што яны з тымі грашыма рабілі.
  • Сумленне як дарадца… У рубрыцы «Ведай свае правы!» – пра знаходкі каштоўных рэчаў.
  • Накалядавалі суд… Міліцыянты разгледзелі ў народным абрадзе несанкцыянаваны пікет.

МЛ / МП, belsat.eu